

Беларускае мецэнацтва мае доўгую традыцыю. Кнігі, адукацыя, мастацтва, архівы і культурныя інстытуцыі заўсёды развіваліся не толькі дзякуючы творцам, але і тым, хто браў на сябе адказнасць за ўмовы іх працы.
Клуб беларускіх мецэнатаў працягвае гэтую традыцыю ў сучасных умовах: праз прыватны фармат, экспертны адбор і гадавы ўдзел.
ДАВЕДАЦЦА ПРА ЎДЗЕЛ
«Па што ідзеш, воўча?» – спектакль паводле аповесці Евы Вежнавец пра жанчыну, якая вяртаецца ў спустошаную беларускую вёску і сутыкаецца з памяццю ды траўмамі свайго краю. Рэжысёрка і аўтарка сцэнічнага дызайну – Маніка Дабраўляньска, прадзюсарка і аўтарка ідэі – Вольга Кулікоўская.
Клуб падтрымаў удзел беларускага тэатральнага праекту ў Festival d’Avignon і лагістыку, неабходную для паездкі каманды і перавозу рэквізіту.
Спектакль паказалі ў Авіннёне 15 ліпеня 2025 году. Беларускі тэатральны праект атрымаў магчымасць выйсці да міжнароднай аўдыторыі і наладзіць новыя сувязі ў еўрапейскім тэатральным асяроддзі.

Gronka – краўдфандынгавая платформа для беларускіх праектаў і ініцыятываў. Дапамагае камандам арганізоўваць зборы і прыцягваць прыватнае фінансаванне, ствараючы ўласную інфраструктуру падтрымання беларускіх ініцыятываў. Платформа працягвае працаваць онлайн.
Клуб падтрымаў працу каманды ў перыяд перабудовы фінансавай мадэлі: працу з аўтарамі праектаў, развіццё, камунікацыю і тэхнічную інфраструктуру.
Платформа працягнула працу і развіла больш устойлівую мадэль, дзякуючы якой беларускія праекты могуць надалей знаходзіць прыватнае фінансаванне.

Саша Філіпенка – беларускі пісьменнік, аўтар раманаў, перакладзеных на шмат якія мовы і выдадзеных у розных краінах Еўропы.
Клуб падтрымаў адзін з этапаў ягонай працы над новым літаратурным праектам.

Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны ў Лондане захоўвае адну з найважнейшых калекцыяў беларусікі па-за Беларуссю: кнігі, архівы, мастацкія творы і гістарычныя артэфакты, сабраныя некалькімі пакаленнямі беларускай эміграцыі. Сёння інстытуцыя развівае даследчыя, музейныя і публічныя праграмы.
Каманда Скарынаўкі разам з менеджарамі Клубу распрацоўвае сістэму прыватнага падтрымання інстытуцыі: узроўні ўдзелу, камунікацыйную мадэль і асобныя фарматы для сяброў і мецэнатаў.
Ствараецца структура рэгулярнага падтрымання, рэдызайн бібліятэкі і плануецца кампанія для прыцягнення сябраў Скарынаўкі.

Free Belarus Journal – міждысцыплінарны навуковы часопіс Вольнага беларускага ўніверсітэту, заснаваны ў 2024 годзе. Выданне прысвечанае даследаванням Беларусі ў еўрапейскім кантэксце і аб’ядноўвае працы ў галіне філасофіі, паліталогіі, права, сацыялогіі, тэхналогіяў і культуры. Ініцыяваў стварэнне часопісу канцлер ВБЎ Аляксандр Мілінкевіч. Першы нумар выйшаў у 2025 годзе.
Клуб падтрымаў друк першага накладу часопісу і яго прэзентацыю ў Берліне на Кангрэсе беларускіх даследнікаў.
Вольны беларускі ўніверсітэт атрымаў уласную выдавецкую платформу і выпусціў першы нумар навуковага цалкам англамоўнага беларускага часопісу.

«Пэрэгрынацыя, або Паломніцтва ў Святую зямлю» – аповед Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі пра ягонае падарожжа на Блізкі Усход і ў Святую зямлю. Набыты асобнік быў выдадзены ў 1614 годзе і добра захаваўся. Кніга належыць да выданняў аднаго з найбольш знаных твораў падарожнай літаратуры Вялікага Княства Літоўскага. Публічныя крыніцы таксама пацвярджаюць набыццё асобніку «Пэрэгрынацыі» 1614 году як часткі калекцыі гістарычных артэфактаў.
Клуб падтрымаў набыццё арыгінальнага асобніку кнігі для захавання яго ў беларускім культурным кантэксце.
Арыгінальнае выданне XVII стагоддзя было набытае і захаванае як частка беларускай культурнай спадчыны. Можа выкарыстоўвацца для публічных паказаў, даследаванняў і адукацыйных праектаў.

«Пэрэгрынацыя, або Паломніцтва ў Святую зямлю» – аповед Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі пра ягонае падарожжа на Блізкі Усход. Твор стаўся адным з найбольш вядомых помнікаў падарожнай літаратуры свайго часу і неаднаразова перавыдаваўся на розных мовах. Праект прадугледжваў працу над беларускамоўным перакладам з лацінскага арыгіналу і падрыхтоўку новага выдання.
Клуб падтрымаў працу над перакладам і рыхтаваннем беларускамоўнага выдання «Пэрэгрынацыі».
Ідзе падрыхтоўчая праца над перакладам твору з лацінскай мовы на беларускую.

«Мужчыны плачуць» – монаспектакль актора і музыкі Паўла Гарадніцкага паводле вершаў беларускага паэта Мікіты Найдзёнава. На сцэне – адзін актор і раяль, які становіцца паўнавартаснаю часткаю спектаклю. Пастаноўка працуе з тэмамі ўразлівасці, страху, пяшчоты, стомленасці і патрэбы быць пачутым. Прэм’ера адбылася ў Варшаве 3 ліпеня 2025 году.
Клуб падтрымаў стварэнне і рэалізацыю спектаклю.
Спектакль быў створаны і атрымаў далейшае сцэнічнае жыццё: пасля прэм’еры ў Варшаве адбыліся наступныя паказы.

«Лятучы музей» – серыя публічных сустрэчаў, прысвечаных беларускім гістарычным артэфактам і іх вяртанню ў культурны кантэкст. Адным з цэнтральных аб’ектаў праграмы сталася арыгінальная Радзівілаўская мапа XVII стагоддзя, з якой гісторык і папулярызатар гісторыі Цімох Акудовіч праводзіць лекцыі ў розных гарадах.
Клуб падтрымаў стварэнне і развіццё «Лятучага музею», у тым ліку публічную праграму вакол Радзівілаўскай мапы.
Арыгінальныя гістарычныя артэфакты сталіся асноваю для адкрытых адукацыйных сустрэчаў. «Лятучы музей» ладзіць паказы і лекцыі ў розных гарадах, робячы беларускую спадчыну даступнай для аўдыторыі па-за межамі традыцыйнай музейнай прасторы.

«Культурны код» – супольнасць для праектаў на скрыжаванні культуры і digital, якая вырасла з хакатону Беларускай Рады культуры і Imaguru. Для ўдзелу ў ментарскай праграме праз адкрыты адбор былі выбраныя пяць камандаў, якія атрымалі індывідуальнае падтрыманне спецыялістаў для развіцця сваіх праектаў.
Клуб падтрымаў правядзенне трохмесячнай ментарскай праграмы для камандаў «Культурнага коду».
Пяць камандаў прайшлі трохмесячную ментарскую праграму і прэзентавалі вынікі сваёй працы на фінальным пітчынгу ў сакавіку 2025 году. Сярод удзельнікаў былі Klik, Holas, BelRead і іншыя.

ArchiveByNet дапамагае беларускім ініцыятывам захоўваць дадатковыя копіі сайтаў, базаў звестак, дакументаў, аўдыя, відэа ды іншых лічбавых матэрыялаў. Сэрвіс прызначаны для праектаў, якім патрэбная надзейная архіўная інфраструктура, але бракуе ўласных рэсурсаў для яе стварэння і падтрымання.
Праект Івана Бахціна быў распрацаваны і запушчаны пры падтрыманні Клубу беларускіх мецэнатаў і Беларускай Рады культуры. Клуб падтрымаў праект на этапе ад ідэі да практычнай рэалізацыі.
У 2026 годзе ArchiveByNet пачаў працаваць як бясплатны сэрвіс для беларускіх праектаў. Ініцыятывы могуць атрымаць каля 100 ГБ прасторы для захавання дадатковай копіі сваіх матэрыялаў.

Выстава «Un-packing: Лакуны памяці» прайшла ў Варшаўскім драматычным тэатры ў межах фестывалю Fringe Warszawa. Праект аб’яднаў беларускіх і польскіх мастакоў вакол тэмаў гістарычнай памяці, ідэнтычнасці Падляшша, перасяленняў, рэпрэсіяў і сучаснага досведу выгнання. Куратарка – Вольга Мжэльская.
Клуб далучыўся да падтрымання праекту і стаўся адным з яго партнёраў.
Працы беларускіх мастакоў былі прэзентаваныя ў буйной польскай тэатральнай інстытуцыі разам з працамі польскіх аўтараў, а праект стварыў прастору для далейшага дыялогу паміж культурніцкімі асяродкамі дзвюх краінаў.

Holas – беларускамоўны галасавы AI-спадарожнік, які распрацоўваецца як штодзённы памочнік і сродак доступу да беларускамоўнага кантэнту. Праект працуе з галасавым інтэрфэйсам, кнігамі, музыкаю, навінамі ды іншымі інтэграцыямі. Каманда ставіць заданне зрабіць беларускую мову натуральнаю часткаю сучаснага тэхналагічнага асяроддзя.
Клуб падтрымаў развіццё праекту на этапе працы над прадуктам і яго тэхналагічнаю базаю.
Каманда стварыла працоўныя прататыпы прылады і працягвае развіваць беларускамоўны галасавы інтэрфэйс ды праграмную частку праекту.

Беларуская школка ў Вільні працуе з 2021 году і стварае адукацыйнае асяроддзе для беларускіх дзяцей, якія жывуць у Літве. На занятках вывучаюць беларускую мову і гісторыю, займаюцца творчасцю і падтрымліваюць сувязь з беларускаюкультурай і супольнасцю.
Клуб падтрымаў працу школкі і яе магчымасць працягваць адукацыйную дзейнасць для беларускіх дзяцей у Вільні.
Школка працягнула працу ды захоўвае доступ дзяцей да беларускай мовы, гісторыі і культуры ў эміграцыі. Праект працягвае дзеяць і ладзіць заняткі для розных узроставых групаў.

Радзівілаўская мапа Вялікага Княства Літоўскага была створаная з ініцыятывы Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі і ўпершыню выдадзеная ў Амстэрдаме ў 1613 годзе. Яна сталася адным з найбольш значных картаграфічных твораў свайго часу і змяшчае больш за тысячу населеных пунктаў. Асобнік, набыты мецэнатам Клубу, паходзіць з амстэрдамскага атласу 1649 году.
Адзін з мецэнатаў Клубу набыў арыгінальны асобнік мапы і перадаў яго ў фонд Клубу.
Гістарычны артэфакт вярнуўся ў беларускі культурны кантэкст і стаўся галоўным артэфактам «Лятучага музею» – серыі лекцыяў Цімафея Акудовіча пра гісторыю беларускай картаграфіі.

Letapis – альбом беларускай спявачкі Юстыны Карпіловіч. У яго ўвайшлі песні на вершы Анхелы Эспіносы Руіс, Таццяны Сапач, Антаніны Хатэнкі і аўтара пад псеўданімам Тадэвуш Карась. Альбом аб’ядноўвае розныя матывы і эмацыйныя станы – ад кахання і свабоды да страху, страты і надзеі.
Клуб падтрымаў стварэнне і выхад альбому.
Альбом быў запісаны і выдадзены, а таксама стаўся даступны слухачам на музычных платформах. Пасля выхаду альбому Юстына Карпіловіч перамагла ў конкурсе выканаўцаў на 30-м фестывалі «Бардаўская восень – 2025» у Бельску-Падляскім.

Праект прадугледжвае стварэнне сучаснага падручніку беларускай мовы як замежнай для розных узроўняў валодання моваюпаводле сістэмы CEFR. Над ім працуюць беларускія адмыслоўцы з досведам выкладання ў Беларусі і краінах Еўропы. Матэрыялы распрацоўваюцца для папяровага і лічбавага фарматаў ды месцяць ілюстрацыі, інфаграфіку і аўдыяматэрыялы.
Клуб падтрымаў працу над новым навучальным выданнем беларускай мовы як замежнай. Падручнік рыхтуецца да выдання.

«Салдат і Чорт» – батлеечная інтэрмедыя, заснаваная на традыцыі беларускага народнага тэатру. Спектакль выконваеццаакторам і мастацкім кіраўніком міжнароднага батлеечнага фестывалю «Нябёсы» Аляксандрам Ждановічам. Музычнае суправаджэнне стварылі Пятро Марчанка і Наста Пятрова, тэкст сабраў Канстанцін Петрыман.
Клуб падтрымаў стварэнне батлеечнага спектаклю і працу над яго рэалізацыяй.
Прэм’ера «Салдата і Чорта» адбылася 1 лютага 2025 году ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве. Пасля спектакль працягнуў сцэнічнае жыццё і быў паказаны беларусам у розных гарадах Еўропы і ЗША.
Клуб – гэта закрытая супольнасць з гадавым фарматам удзелу, афіцыйным афармленнем, унутранай камунікацыяй, закрытымі сустрэчамі і атрыбутамі ўдзелу. Асноўны фармат Клуба – сістэмны ўдзел у падтрымцы беларускай культуры. Пры гэтым можна падтрымаць асобны праект разава, без далучэння да Клуба.
Клуб падтрымлівае праекты ў сферы культурнай спадчыны, літаратуры, адукацыі, даследаванняў, мастацтва, міжнароднай бачнасці беларускай культуры і развіцця культурнай інфраструктуры. Нам важныя праекты, якія маюць культурную каштоўнасць, ясную мэту, прафесійную каманду і патэнцыял доўгатэрміновага ўплыву.
Каманда Клуба аналізуе культурную і грамадскую значнасць праекта, яго рэалістычнасць, каманду, бюджэт, магчымыя рызыкі і чаканы вынік. Мы імкнёмся падтрымліваць не толькі асобныя падзеі, але і праекты, якія ўмацоўваюць культурную інфраструктуру і ствараюць доўгатэрміновую каштоўнасць.
Так. Мецэнат можа выбраць канкрэтны праект або кірунак, які яму блізкі. Каманда Клуба можа таксама прапанаваць некалькі праектаў у залежнасці ад інтарэсаў мецэната, бюджэту і жаданага фармату ўдзелу.
Так. Разавая падтрымка асобнага праекта магчымая без гадавога ўдзелу ў Клубе. Гэта асобны фармат для тых, хто хоча падтрымаць канкрэтную культурную ініцыятыву, не далучаючыся да супольнасці на пастаяннай аснове.
85% унёску накіроўваецца на непасрэдную падтрымку культурных ініцыятыў. 15% забяспечвае адміністрацыйную працу Клуба, суправаджэнне праектаў, камунікацыю, справаздачнасць, атрыбуты ўдзелу і арганізацыю сустрэч.
Фармат афармлення залежыць ад краіны, сумы і тыпу падтрымкі. Каманда Клуба дапамагае прайсці неабходныя этапы і ўзгадніць найбольш адпаведны спосаб пералічэння сродкаў.
Так. Пасля завяршэння праекта мецэнат атрымлівае інфармацыю пра вынікі і выкарыстанне падтрымкі.
Так. Удзел у Клубе можа быць цалкам ананімным. Мы не раскрываем імёны ўдзельнікаў без іх згоды. Пры неабходнасці магчымы фармат удзелу без камунікацыі з іншымі ўдзельнікамі.
Да Клуба могуць далучацца людзі, якія хочуць сістэмна падтрымліваць беларускую культуру і падзяляюць прынцыпы адказнага мецэнацтва. Прафесія, краіна пражывання або досвед у культурнай сферы не маюць вырашальнага значэння.
Удзельнікі Клуба – людзі розных прафесій, якія жывуць у розных краінах і маюць розны досвед. Іх аб’ядноўвае разуменне каштоўнасці беларускай культуры і жаданне падтрымліваць яе доўгатэрмінова.
Першы крок – кароткая размова з камандай Клуба. Падчас яе можна даведацца больш пра мадэль працы, фарматы ўдзелу, актуальныя праекты і выбраць найбольш адпаведны спосаб далучэння.
Асноўны фармат – удзел на адзін год. Пасля завяршэння гэтага перыяду ўдзел можна працягнуць.
Можна далучыцца да Клуба на год, выбраўшы адпаведны ўзровень удзелу, або разава падтрымаць канкрэтны праект. Для кампаній таксама магчымы асобны фармат супрацоўніцтва.
Так. Клуб працуе не толькі з прыватнымі мецэнатамі, але і з кампаніямі. Фармат карпаратыўнага ўдзелу вызначаецца індывідуальна ў залежнасці ад мэт, бюджэту і жаданага ўзроўню ўключанасці.
Удзельнікі атрымліваюць доступ да закрытай камунікацыі з экспертамі, сустрэч з творцамі, прэзентацый праектаў, запрашэнні на закрытыя мерапрыемствы і інфармацыі пра культурныя працэсы. Клуб таксама дапамагае арыентавацца ў культурным полі і знаходзіць праекты, якія адпавядаюць асабістым інтарэсам мецэната.
Так. Для мецэнатаў Клуб арганізуе закрытыя сустрэчы ў розных краінах, размовы з творцамі і экспертамі, прэзентацыі праектаў і іншыя падзеі для ўдзельнікаў. Яны дапамагаюць лепш разумець культурнае поле, знаёміцца з людзьмі, якія яго фарміруюць, і бачыць вынікі сваёй падтрымкі.
Магчымасць падатковых ільгот залежыць ад краіны рэзідэнцтва і формы ўдзелу. Клуб працуе праз афіцыйныя формы супрацоўніцтва і можа дапамагчы абраць адпаведны спосаб афармлення.
Каманда праекта можа накіраваць кароткае апісанне ініцыятывы, бюджэт, тэрміны, інфармацыю пра каманду і патрэбны аб’ём падтрымкі на кантактны адрас Клуба. Наяўнасць звароту не азначае аўтаматычнага фінансавання. Кожны праект разглядаецца асобна.
Наступны этап – стварэнне больш устойлівай і доўгатэрміновай фінансавай асновы для беларускай культуры. Адзін з магчымых кірункаў развіцця – эндаўмент: капітал, які захоўваецца і працуе на падтрымку культуры на працягу гадоў і дзесяцігоддзяў.
